У Цэнтры адпачынку ў Баянаве знаходзіцца першая група 40 дзяцей з Жытоміра, потым прыедуць дзеці з Жоўкві, Кіева і Чарткава.
Дзеці вельмі задаволеныя адпачынкам у Польшчы.
- Нам усё тут вельмі падабаецца, а найбольш басейн. Мы таксама гуляем у тэніс, займаемся ў спартзале, на трэнажорах. Тут вельмі добра, ціха і можна спаць.
Апякунка ў летніку манашка Аксана Рудніцка рада, што ў дзяцей вельмі багатая праграма, кожны дзень іншы. На месцы праводзяцца шматлікія заняткі. Акрамя гэтага арганізатары зладзілі экскурсіі ў Замасць, а сёння дзеці наведалі Сандомеж. Самае галоўнае, што ўсе адпачываюць ад вайны, кажа манашка.
- Нават тое, што тут недалёка палігон і часам мы чуем, што там праходзяць вучэнні, нам не страшна, бо дзеці ведаюць, што яны ў бяспецы, бо знаходзяцца ў Польшчы, не ва Украіне, і адпачываюць.
Сродкі на летнік для ўкраінскіх дзяцей забяспечыла каталіцкая дабрачынная арганізацыя Caritas Polska.
яс